Аддзел міжнародных сувязяў

Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт iм.І.П.Шамякіна

УМОВЫ ПРЫЁМУ ДЛЯ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН

Парадак прыёму замежных грамадзян у 2016 годзе

Прыём і навучанне на камерцыйнай аснове замежных грамадзян, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ажыццяўляецца з 01.09.2008 года. На дадзены момант студэнты навучаюцца на факультэтах філалагічным, біялагічным, фізіка-матэматычным, інжынерна-педагагічным і фізічнай культуры. Універсітэт мае 4 вучэбныя корпусы і 3 студэнцкія інтэрнаты блокавага тыпу. Для замежных грамадзян створаны добрыя ўмовы для пражывання ў блоку, які складаецца з двух пакояў на 2 і 4 чалавекі, душавой і прыбіральні. Прадугледжаны заняткі многімі відамі спорту, адпачынак і хуткая адаптацыя ў студэнцкім асяродку.

Навучанне на падрыхтоўчых курсах для замежных грамадзян

На падрыхтоўчых курсах слухачы вывучаюць рускую мову і праходзяць падрыхтоўку па іншых прадметах, у залежнасці ад абранай імі спецыяльнасці, якую яны плануюць атрымаць на асноўных факультэтах універсітэта. Замежным грамадзянам прадстаўляецца месца ў інтэрнаце. На пачатку вучэбнага года навучэнец абавязаны аплаціць за адзін год пражывання паводле дагавору наймання, дзе гаворыцца пра аплату і ўмовы пражывання ў інтэрнаце ўніверсітэта.

Працэдура залічэння замежных грамадзян на падрыхтоўчы курс:

  • Набыццё поліса медыцынскага страхавання на лячэнне ў выпадку захворвання.
  • Афармленне часовага знаходжання (да 3-х месяцаў) у падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі г. Мазыра.
  • Заключэнне дагавору на навучанне. Неабходна прадставіць наступныя дакументы:
    1. Заява аб прыёме на падрыхтоўчы курс для замежных грамадзян;
    2. Пасведчанне (дакумент) аб адукацыі (арыгінал) з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);
    3. Медыцынскае заключэнне (арыгінал) аб стане здароўя, якое пацвярджае магчымасць навучання ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь і ў адпаведных установах адукацыі, і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;
    4. Копія пасведчання аб нараджэнні, завераная ва ўстаноўленым парадку;
    5. 6 фотаздымкаў памерам 3 х 4 см;
    6. Пашпарт з візай на ўезд у Рэспубліку Беларусь.

Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова дадаецца іх пераклад на рускую мову, завераны натарыяльна.

Плата за навучанне на падрыхтоўчых курсах уносіцца ў далярах ЗША.

  • Для непаўналетніх (да 18 гадоў) неабходна прадставіць даверанасць аднаго з бацькоў на заключэнне дамоўленасці на навучанне на рускай мове, завераную натарыяльна.

Праходжанне абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўніверсітэта ў паліклініцы № 4 г. Мазыра, якое пацвярджае адсутнасць супрацьпаказанняў для навучання ва ўніверсітэце. У выпадку знаходжання неадпаведнасці медыцынскага заключэння, атрыманага за межамі Рэспублікі Беларусь, вынікам абавязковага медыцынскага абследавання кандыдат на вучобу абавязаны пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 10 дзён.
фармленне загада на залічэнне. Афармленне часовага знаходжання да 1 года ў падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі г. Мазыра. Паводле вынікаў станоўча здадзеных экзаменаў замежныя грамадзяне атрымліваюць пасведчанні аб заканчэнні падрыхтоўчых курсаў і залічваюцца на навучанне па абранай спецыяльнасці. Пасведчанне, выдадзенае УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, сапраўднае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Навучанне на асноўных факультэтах універсітэта

Працэдура залічэння замежных грамадзян на першы курс навучання:

Набыццё абавязковай медыцынскай страхоўкі і афармленне рэгістрацыі на часовае знаходжанне на перыяд праходжання субяседавання.
Афармленне часовага знаходжання (да 3 месяцаў) у падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі г. Мазыра.
Прадстаўленне ў аддзел міжнародных сувязей наступных дакументаў:

  1. Пасведчанне (калі ёсць) аб заканчэнні факультэта давузаўскай падрыхтоўкі (падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчага курса);
  2. Заява для праходжання субяседавання пры паступленні на першы курс універсітэта з указаннем спецыяльнасці альбо заява аб прыёме на навучанне з указаннем спецыяльнасці, калі замежны грамадзянін мае дакумент аб заканчэнні факультэта давузаўскай падрыхтоўкі (падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчага курса);
  3. Пасведчанне (дакумент) аб адукацыі (арыгінал) з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);
  4. Копія пасведчання аб нараджэнні, завераная паводле ўстаноўленых парадкаў;
  5. Медыцынскае заключэнне (арыгінал) аб стане здароўя, якое пацвярджае магчымасць навучання ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь і ў адпаведных установах адукацыі, і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;
  6. 6 фотаздымкаў памерам 3х4 см;
  7. Пашпарт з візай на ўезд у Рэспубліку Беларусь.