Аддзел міжнародных сувязяў

Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт iм.І.П.Шамякіна

Падрыхтоўчыя курсы

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ажыццяўляе давузаўскую падрыхтоўку абітурыентаў. Падрыхтоўка замежных грамадзян ажыццяўляецца высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Сучасныя камунікатыўныя методыкі, моўны асяродак, інтэрактыўныя метады навучання дазваляюць дасягнуць добрых вынікаў за кароткі час. Дадаткова для замежных грамадзян будуць арганізаваны экскурсійныя туры па гістарычных мясцінах Беларусі, заняткі ў спартыўных секцыях, трэнажорных залах, мастацка-творчых майстэрнях.

Замежным грамадзянам прадстаўляюцца месцы ў двух- і трохмесных пакоях упарадкаваных студэнцкіх інтэрнатаў блокавага тыпу. Па заканчэнні курсаў замежным слухачам выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення і васьмімесячных падрыхтоўчых курсаў маюць пераважнае права пры залічэнні ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пры наяўнасці іншых аднолькавых умоў.

100% выпускнікоў падрыхтоўчага аддзялення 2015 года сталі студэнтамі і навучэнцамі абраных імі навучальных устаноў.

Будзем рады дапамагчы Вам падрыхтавацца да паступлення!

ФАКУЛЬТЭТ ДАВУЗАЎСКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ І ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ

Дэкан – кандыдат педагагічных навук,
дацэнт Паліева Таццяна Уладзіславаўна