Аддзел міжнародных сувязяў

Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт iм.І.П.Шамякіна

ПАВАЖАНЫ АБІТУРЫЕНТ!

На працягу 5 дзён з моманту ўезду ў Рэспубліку Беларусь Вам неабходна зарэгістравацца ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.
Для гэтага трэба звярнуцца ў аддзел міжнародных сувязяў і інавацыйнай дзейнасці (галоўны корпус УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, аўд. 205).

Па прыбыцці ва ўніверсітэт Вы павінны прадугледзець дадатковыя выдаткі (акрамя кошту навучання):
  1. праходжанне дадатковага медыцынскага агляду ў паліклініцы № 4 – 20-30$ ЗША;
  2. абавязковае медыцынскае страхаванне тэрмінам на 1 год – 85 EUR / 120 $;
  3. афармленне часовага знаходжання тэрмінам да 90 сутак – 7$ ЗША;
  4. рэгістрацыя па месцы пражывання тэрмінам да 1 года – 35$ ЗША;
  5. пражыванне ў інтэрнаце (у месяц) – 20-30$ ЗША (з улікам умоў пражывання);
  6. афармленне выязной-уязной візы – 25$ ЗША.