Аддзел міжнародных сувязяў

Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт iм.І.П.Шамякіна

Як атрымаць запрашэнне

Паважаны кандыдат у абітурыенты!

Для афармлення запрашэння да навучання Вы (або Ваша давераная асоба) павінны даслаць па факсе (электроннай пошце) у аддзел міжнародных сувязяў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна наступныя дакументы:

  • копію дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);
  • копію пашпарта з усімі адзнакамі;
  • копію пасведчання аб нараджэнні.

Да пералічаных дакументаў, аформленых на замежнай мове, адначасова дадаецца іх пераклад на беларускую або рускую мовы, засведчаны натарыяльна, і запоўненая анкета.

Пазначце, калі ласка, Ваш E-mail ці кантактны тэлефон.


Наш адрас:

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна
Аддзел міжнародных сувязяў
вул. Студэнцкая, 28
247760 г. Мазыр, Рэспубліка Беларусь

 

Web-сайт: http://www.mspu.by
Тел.: +375 236 32-98-29
Факс: +375 236 32 43 31
E-mail: omsiid@mspu.by