Аддзел міжнародных сувязяў і інфарматызацыі
Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт iм.І.П.ШамякінаПАВАЖАНЫ АБІТУРЫЕНТ!
На працягу 5 дзён з моманту ўезду ў Рэспубліку Беларусь Вам неабходна зарэгістравацца ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.
Для гэтага трэба звярнуцца ў аддзел міжнародных сувязяў і інавацыйнай дзейнасці (галоўны корпус УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, аўд. 205).
Па прыбыцці ва ўніверсітэт Вы павінны прадугледзець дадатковыя выдаткі (акрамя кошту навучання):
- праходжанне дадатковага медыцынскага агляду ў паліклініцы № 4 – 20-30$ ЗША;
- абавязковае медыцынскае страхаванне тэрмінам на 1 год – 85 EUR / 120 $;
- афармленне часовага знаходжання тэрмінам да 90 сутак – 7$ ЗША;
- рэгістрацыя па месцы пражывання тэрмінам да 1 года – 35$ ЗША;
- пражыванне ў інтэрнаце (у месяц) – 20-30$ ЗША (з улікам умоў пражывання);
- афармленне выязной-уязной візы – 25$ ЗША.