Аддзел міжнародных сувязяў

Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт iм.І.П.Шамякіна

Сардэчна запрашаем у наш універсітэт!

ДАДАТКОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН

На падставе часткі другой пункта 6 Правілаў прыёму грамадзянам Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан прадстаўлена магчымасць паступаць не толькі на конкурснай аснове як грамадзянам Рэспублікі Беларусь (паводле вынікаў уступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэставання), але і на ўмовах, якія прадугледжаны для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (па выніках субяседавання, якое вызначае ўзровень валодання мовай навучання). Наяўнасць дакумента, які пацвярджае грамадзянства Расійскай Федэрацыі альбо Рэспублікі Казахстан, альбо Кыргызскай Рэспублікі, альбо Рэспублікі Таджыкістан, з’яўляецца абавязковай і дае права грамадзянам гэтых дзяржаў паступаць на тых умовах, якія яны абіраюць самастойна, – альбо як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, альбо як замежныя грамадзяне.

Пры наяўнасці пашпарта грамадзяніна адной з пералічаных дзяржаў від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, які маецца ў такіх грамадзян, не з’яўляецца дакументам, які вызначае ўмовы іх паступлення.

Ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2015 №13-31/3045 “Аб арганізацыі прыёму замежных грамадзян для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені ў 2015 годзе”.

Разам з атрыманнем вышэйшай адукацыі ў нашым універсітэце дадаткова Вы можаце быць слухачом курсаў

Навучальныя курсы

№п/п Спецыяльнасць Колькасць вучэбных гадзін
1 Камп'ютарны дызайн (CORELDRAW,PHOTOSHOP) 40
2 Камп'ютар для пачынальнікаў 20
3 Web-дызайн 60
4 Нямецая мова (пачатковы і паглыблены ўзроўні) 64
5 Англійская мова (пачатковы і паглыблены ўзроўні) 64
6 Псіхалогія дзелавых зносін 22
7 Асновы кройкі і шыцця 50

На базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Вы можаце атрымаць дадатковую адукацыю па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі

№п/п Спецыяльнасць Форма навучання Тэрміны навучання
1 Нямецкая мова (пачатковы і паглыблены ўзроўні) вячэрняя / завочная 17 месяцев/23 месяца
2 Дашкольная адукацыя завочная 23,5 месяца
3 Лагапедыя завочная 23 месяца
4 Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці вячэрняя / завочная 14 месяцев/18 месяцев
5 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм вячэрняя / завочная 18 месяцев/24 месяца
6 Сучасная замежная мова вячэрняя 17 месяцев
7 Працоўнае навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі завочная 22 месяца

Павысіць свой прафесійны ўзровень Вы можаце ў межах магістратуры

Спецыяльнасці II ступені вышэйшай адукацыі

№п/п Спецыяльнасць Форма навучання Тэрмін навучання
(год навучання)
1 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі дзённая/завочная 1 / 1,5
2 Мовазнаўства дзённая 1
3 Літаратуразнаўства завочная 1,5
4 Біялогія дзённая/завочная 1
5 Фізіка дзённая 1
6 Матэматыка дзённая 1
7 Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры дзённая/завочная 1 / 1,5
8 Адукацыйны менеджмент дзённая / завочная 1,5 / 2