Аддзел міжнародных сувязяў і інфарматызацыі
Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт iм.І.П.ШамякінаЯк атрымаць запрашэнне
Паважаны кандыдат у абітурыенты!
Для афармлення запрашэння да навучання Вы (або Ваша давераная асоба) павінны даслаць па факсе (электроннай пошце) у аддзел міжнародных сувязяў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна наступныя дакументы:
- копію дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах адзнак (балаў);
- копію пашпарта з усімі адзнакамі;
- копію пасведчання аб нараджэнні.
Да пералічаных дакументаў, аформленых на замежнай мове, адначасова дадаецца іх пераклад на беларускую або рускую мовы, засведчаны натарыяльна, і запоўненая анкета.
Пазначце, калі ласка, Ваш E-mail ці кантактны тэлефон.
Наш адрас:
УА МДПУ імя І.П. Шамякіна
Аддзел міжнародных сувязяў
вул. Студэнцкая, 28
247760 г. Мазыр, Рэспубліка Беларусь